Віншаванне з Днём настаўніка
Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка.
Ваша вялікая праца патрабуе поўнай самааддачы, высакароднасці душы, цярплівасці і бязмежнай любові да дзяцей.
Мы жывём у дынамічны час: развіваецца навука, удасканальваюцца методыкі, абнаўляецца змест адукацыі. Аднак нават самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых стасункаў з настаўнікам.
Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень краіны. Ведзяце сваіх вучняў да вяршынь ведаў, фарміруеце асобы, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў - грамадзян нашай Айчыны.
Перакананы, што аўтарытэт і высокі статус настаўніка ў грамадстве - залог паспяховай будучыні дзяржавы.
Дзякую вам за высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку і прызванню.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям.
Аляксандр Лукашэнка