Віншаванне з Днём настаўніка

    Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

    Быць настаўнікам - гэта сапраўднае прызванне. Вы з'яўляецеся прыкладам для сваіх выхаванцаў, фарміруеце іх светапогляд і характар.

    Вышэйшая ступень педагагічнага майстэрства - не толькі даваць веды, але і выхоўваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым. Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі.

    Выказваю вам удзячнасць за штодзённую працу - адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарную цярплівасць.

    Жадаю моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі!

    Аляксандр Лукашэнка