Віншаванне з Днём настаўніка

    Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём настаўніка.

    У жыцці кожнага з нас ёсць настаўнікі, чые мудрасць, душэўная шчодрасць і добрая парада дапамагаюць пазнаваць гэты дзіўны свет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, пераадольваць цяжкасці і дасягаць перамог.

    Высакародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай. Адкрываючы перад дзіцем дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, вы фарміруеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі.

    Сучаснае адукацыйнае асяроддзе, як жывы арганізм, пастаянна развіваецца - укараняюцца новыя тэхналогіі і метады навучання. Нязменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт педагога. Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны фундамент нашай краіны.

    Перакананы, ваш энтузіязм, бязмежная цярплівасць і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць дастойным прыкладам для падрастаючага пакалення.

    Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, таленавітых і зацікаўленых вучняў!

    Аляксандр Лукашэнка