Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з Днём мытніка

20 верасня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам - Днём мытніка.

"Ваша ведамства з'яўляецца важным звяном у забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны, эфектыўна процідзейнічае кантрабандзе і трансгранічнай злачыннасці, дапамагае фарміраванню спрыяльных умоў для міжнароднага гандлю, транзітнай прывабнасці і пашырэння дзелавых сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым зладжаная работа вялікага і дружнага калектыву, добразычлівасць, кампетэнтнасць і вернасць абавязку забяспечаць выкананне ўсіх пастаўленых дзяржавай задач.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам мытнай службы, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне эканамічных інтарэсаў нашай Радзімы.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійных поспехаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь