Віншаванне з Днём мытніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам - Днём мытніка.

    "Беларуская мытная служба ўносіць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, забяспечваючы напаўненне бюджэту і садзейнічаючы знешняму гандлю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пастаяннае ўкараненне органамі мытні сучасных тэхналогій дае магчымасць значна паскорыць афармленне грузаў, паставіць эфектыўную заслону трансгранічнай злачыннасці. "Гэта садзейнічае транзітнай прывабнасці, паляпшэнню інвестыцыйнага клімату Беларусі і росту яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт упэўнены, што высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і ў далейшым будуць залогам поспеху ў вырашэнні пастаўленых перад мытнай службай Беларусі задач.