Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з Днём моладзі

27 чэрвеня 2020 года
Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Ад усёй душы віншую вас з Днём моладзі.

Юнацтва - гэта самы цудоўны час, поўны надзей і грандыёзных планаў. Час першай закаханасці, набыцця сапраўдных сяброў, выбару прафесіі і жыццёвых арыенціраў.

Вы нарадзіліся і выраслі ў незалежнай Беларусі, якая стваралася і будавалася як дзяржава, дзе людзі моцныя мудрасцю і еднасцю, абапіраюцца на закон і справядлівасць, цэняць мір, паважаюць сваю гісторыю і вопыт папярэдніх пакаленняў.

Далейшы лёс народа вызначае моладзь: яна аддае на карысць Айчыны свае таленты і энергію, прагне перадавых ведаў і ўкаранення інавацый, гатова ўдасканальваць любыя тэхнічныя рашэнні і глядзіць у заўтрашні дзень з аптымізмам.

Таму шматлікія дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на паляпшэнне якасці адукацыі, падтрымку маладых сем'яў, дапамогу адораным юнакам і дзяўчатам, заўсёды былі і застаюцца найлепшымі інвестыцыямі ў будучыню нашай любімай Беларусі.

У гэты цудоўны святочны дзень жадаю вам захаваць смеласць і мэтанакіраванасць, рашучасць і энтузіязм, каб зрабіць рэальнасцю самыя запаветныя мары. Будзьце паспяховымі і шчаслівымі на сваёй роднай зямлі.

Аляксандр Лукашэнка
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь