Віншаванне з Днём моладзі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат краіны з Днём моладзі.

    "Сёння грамадства ўскладае на вас вялікія надзеі, паколькі новае аблічча эканомікі, культурнага і грамадскага жыцця краіны ў многім будзе залежаць ад арганічнага ўключэння маладога пакалення грамадзян у вырашэнне самых адказных і складаных задач", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    "Прыемна бачыць, што ў нас актыўная, думаючая моладзь, неабыякавая да будучага роднай Беларусі. Многія з вас дасягаюць поспехаў у вучобе і працы, творчасці і спорце, паказваюць прыклад міласэрнасці і гуманізму", - адзначыў Прэзідэнт.

    Дзяржава робіць усё магчымае для таго, каб кожны малады чалавек змог выбраць свой прафесійны шлях, пабудаваць шчаслівае жыццё і прымяніць здольнасці на карысць Радзімы, гаворыцца ў віншаванні.