Віншаванне з Днём моладзі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат краіны з Днём моладзі.

    "Сёння вы ўносіце прыкметны ўклад ва ўсе сферы жыцця грамадства, дабіваецеся поспехаў на вытворчасці і ў спорце, творчасці і навуцы. Таму невыпадкова бягучы год аб'яўлены Годам моладзі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы верым у стваральную сілу маладосці. Вашы энергія, працавітасць і талент - залог паспяховага развіцця нашай краіны".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава са свайго боку дае магчымасць моладзі атрымаць адукацыю і асвоіць запатрабаваную прафесію, гарантуе рабочае месца кожнаму маладому спецыялісту, аказвае падтрымку адоранай моладзі.

    "У роднай Беларусі вы можаце з упэўненасцю глядзець у будучыню, вашы здольнасці і веды абавязкова знойдуць прымяненне", - гаворыцца ў віншаванні.