Віншаванне з Днём міліцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам - Днём міліцыі.

    "Кожны дзень і гадзіну вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю. Абараняючы правапарадак, гарантаваныя Канстытуцыяй правы, свабоды і жыццё грамадзян, уносіце важкі ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што асабовы склад органаў унутраных спраў будзе і ў далейшым эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы і, прымнажаючы слаўныя традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.

    "У гэты святочны дзень жадаю ўсім супрацоўнікам міліцыі, ветэранам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай рабоце на карысць нашай краіны і народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.