Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне з Днём міліцыі

3 сакавіка 2018 года
Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.

Прадаўжаючы авеяныя славай гераічныя традыцыі старэйшых пакаленняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак. На рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай рэзультатыўнай работы, у якой спаўна праявіліся мужнасць, прафесіяналізм, грамадзянская адказнасць.

Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў дзяржаве.

Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце дастойна служыць свайму народу. Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданасць і вернасць Айчыне.

Дзякую за службу Радзіме. Жадаю новых поспехаў і дасягненняў у вашай нялёгкай адказнай працы. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь