Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў

20 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў. 

"Вы выбралі для сябе адну з самых важных і высакародных прафесій на зямлі. Ваша адказная місія - захаваць чалавеку здароўе, а часам і жыццё. Да ўрачоў, якія дапамагаюць пераадолець беды і нягоды, ва ўсе часы ставіліся з бязмежнай павагай", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння свет праходзіць чарговы стрэс-тэст: змагаецца з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі. "На шчасце, у Беларусі выбудавана сістэма аховы здароўя з магутнай эпідэміялагічнай службай, сучаснымі навукова-практычнымі цэнтрамі, абсталяванымі клінікамі, уласнай фармацэўтычнай вытворчасцю і, самае галоўнае, дастатковай колькасцю практыкуючых медыкаў. Менавіта вашы самаадданая праца, вернасць абавязку, высокая кваліфікацыя і кампетэнтнасць даюць магчымасць забяспечыць даступнай і якаснай медыцынскай дапамогай усё насельніцтва рэспублікі", - падкрэсліў Прэзідэнт. 

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што эпідэмія яшчэ не завяршылася, але разам з тым ён пераканаўся, што дзякуючы прафесіяналізму людзей у белых халатах Беларусь пераможа ў гэтай барацьбе.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь