Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў

17 чэрвеня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.

"Беларуская ахова здароўя сёння дасягнула значных поспехаў у прафілактыцы і дыягностыцы захворванняў, лячэнні пацыентаў, а таксама пазітыўнай дынамікі асноўных дэмаграфічных працэсаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Многія паказчыкі, якія характарызуюць работу галіны, застаюцца лепшымі сярод краін свету. Айчынная медыцына арыентавана на інавацыйнае развіццё".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што ў Год навукі, які аб'яўлены ў Беларусі, залогам поспеху сістэмы аховы здароўя стане актыўная інтэграцыя ўнікальных навуковых даследаванняў у практыку.

Паводле слоў Прэзідэнта, слоў удзячнасці за самаадданую працу заслугоўваюць вучоныя, урачы, сярэдні і малодшы медыцынскі персанал, спецыялісты сумежных прафесій, ад якіх залежыць захаванне здароўя і якасць жыцця людзей.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у высакароднай і адказнай рабоце.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь