Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з Днём маці

14 кастрычніка 2020 года

Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём маці.

Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэта вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярплівасцю і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям.

Высокая і адказная роля маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сем'яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень - шматдзетным маці. Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем'ям, ствараць лепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах.

Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў.

Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь