Віншаванне з Днём маці

    Дарагія суайчынніцы!

    Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.

    З першых дзён жыцця мы захоўваем у душы, як святыню, памяць аб бацькоўскім доме і дзяцінстве. І ўсё гэта звязана з імем Маці - першым настаўнікам, мудрым дарадчыкам і самым адданым сябрам.

    Ваша абсалютная любоў - галоўная абарона і аснова дабрабыту сем'яў, а значыць, і усёй краіны. Толькі вы ведаеце, колькі сіл забіраюць штодзённыя мацярынскія клопаты і перажыванні. І з вялікай годнасцю, незвычайнай цярплівасцю і самааддачай прысвячаеце сябе гэтаму вялікаму прызначэнню.

    Падтрымка шматдзетных бацькоў, жанчын - захавальніц сямейнага ачага - заўсёды будзе сярод галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

    Дзякуй вам за сучаснае і будучае роднай Беларусі, якое мы бачым у нашых дзецях.

    Няхай яны заўсёды будуць здаровыя і саграваюць любячыя мацярынскія сэрцы сваімі шчаслівымі ўсмешкамі.

    Аляксандр Лукашэнка