Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне з Днём маці

14 кастрычніка 2017 года
Дарагія суайчынніцы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.

Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага, чым жанчына, якая падарыла яму жыццё.

Слова "мама" нельга аддзяліць ад такіх паняццяў, як мір, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць.

Менавіта мацярынская любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Дзень маці - гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Дарагія нашы мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярплівасць, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Няхай вас заўсёды акружае штодзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цеплыню і ўвагу. Любові, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!

Аляксандр Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь