Віншаванне з Днём маці

    Дарагія суайчынніцы!

    Ад усяго сэрца віншую вас з Днём маці.

    Гэта свята падкрэслівае вялікую ролю жанчыны, якая дорыць жыццё, выхоўвае дзяцей, з'яўляецца захавальніцай сямейных традыцый.

    Для кожнага чалавека з вобразам маці звязаны самыя цёплыя пачуцці, светлыя, шчаслівыя ўспаміны.

    Мацярынства ўвасабляе лепшыя чалавечыя якасці - самаадданасць і высакароднасць, клопат аб блізкіх і прытрымліванне высокага маральнага абавязку, духоўнасць і маральнасць, якія сёння асабліва патрэбны нашаму грамадству.

    Шчыра жадаю ўсім маці моцнага здароўя, дабра і сямейнага дабрабыту.

    Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода, любоў і мір.

    Аляксандр Лукашэнка