Віншаванне з Днём машынабудаўніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў машынабудаўнічай галіны з прафесійным святам - Днём машынабудаўніка.

    "Штодзённа вы выконваеце складаную, цікавую і выключна важную для ўстойлівага развіцця Беларусі работу. Ваша праца ляжыць у аснове эканамічнага росту краіны, узроўню дабрабыту народа, умацоўвае імідж нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, яе абараназдольнасць і суверэнітэт", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што краіна ганарыцца прадпрыемствамі айчыннай прамысловасці, якія, захоўваючы лепшыя традыцыі, удасканальваюць тэхналогіі, асвойваюць перадавыя распрацоўкі, вырабляюць сучасную канкурэнтаздольную тэхніку, забяспечваюць сваёй прадукцыяй унутраны рынак, актыўна экспануюць яе за мяжу.

    "Гэтыя дасягненні - вынік з'яднанай дзейнасці высокакваліфікаваных спецыялістаў розных пакаленняў, заснаванай на пераемнасці прафесійных ведаў і ўменняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падзякаваў работнікам галіны за працавітасць, адданасць справе і мэтанакіраванасць.