Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.

    Захаванне норм, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоў жыцця грамадзянам.

    Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная работа, з'яднанасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да працвітання.

    Жадаю ўсім здароўя, дабра, шчасця і міру.

    Аляксандр Лукашэнка