Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з Днём дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый

1 жніўня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ваеннаслужачым і ветэранам сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл з Днём дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый, а таксама з 90-годдзем з дня ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў.

"Гэта свята сімвалізуе адзінства і доблесць некалькіх пакаленняў воінаў у блакітных берэтах, якія пакрылі сябе неўвядальнай славай, змагаючыся на палях Вялікай Айчыннай вайны, на афганскай зямлі, у розных лакальных канфліктах", - гаворыцца ў віншаванні.

У нашы дні воіны і камандзіры прадаўжаюць пераможныя традыцыі бацькаў і дзядоў, з гонарам выконваючы свой воінскі абавязак. "Вам пад сілу самыя складаныя задачы ў найбольш цяжкіх і небяспечных умовах. Вы эліта Узброеных Сіл краіны, прыклад служэння Айчыне для моладзі, якая ўступае ў жыццё", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што воіны-дэсантнікі і ў далейшым зробяць усё, каб захаваць мір, забяспечыць ваенную бяспеку і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь