Віншаванне з Днём беларускай навукі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне дзячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам.

    "Беларусь заўсёды славілася сваімі навуковымі арганізацыямі і кадрамі з моцным інтэлектуальным патэнцыялам. Нашы даследаванні і распрацоўкі ў самых перадавых і запатрабаваных сферах знаходзяць шырокае практычнае прымяненне не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Кожны ваш поспех, няспыннае прымнажэнне ведаў, грамадска значныя вынікі новых дасягненняў - гэта нацыянальнае багацце, трыумф усяго беларускага народа".

    Кіраўнік дзяржавы падзякаваў вучоным за пастаянны даследчыцкі пошук, адданасць традыцыям і выбранай прафесіі, а таксама пажадаў усім моцнага здароўя, творчага даўгалецця і яркіх навуковых адкрыццяў. "Упэўнены, што айчыннай навуцы пад сілу вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.