Віншаванне з Днём беларускай навукі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў з прафесійным святам – Днём беларускай навукі.

    «Высокая кваліфікацыя, прафесіяналізм і плённая работа беларускіх вучоных атрымалі прызнанне не толькі ў нашай дзяржаве, але і далёка за яе межамі. Стваральны і  інтэлектуальны патэнцыял навуковай і педагагічнай супольнасці з’яўляецца адным з важнейшых элементаў інавацыйнага развіцця краіны», - гаворыцца ў віншаванні.

    «Навука павінна служыць інтарэсам грамадства, бо яго поспехі напрамую залежаць ад вашых дасягненняў. Асабліва важны  напрамак  – навуковае суправаджэнне працэсаў мадэрнізацыі дзеючых і стварэння новых вытворчасцей. Вынікі работы беларускіх даследчыкаў неабходна больш актыўна прымяняць ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт лічыць, што для захавання і ўмацавання айчынных  навуковых школ патрабуецца пастаянная работа з маладымі вучонымі. «Упэўнены, што вашы веды і вопыт у далейшым дадуць магчымасць дасягаць усё больш важкіх вынікаў і садзейнічаць паспяховаму развіццю роднай Беларусі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў беларускім вучоным здароўя, натхнённай работы, шчасця і дабрабыту.