Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне з Днём беларускага пісьменства

2 верасня 2017 года
Удзельнікам і гасцям урачыстасцяў з нагоды
Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства – святам культуры, асветы і духоўнасці!

Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усë больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццë нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі.

Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі - асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі - у сусветную духоўна-культурную скарбніцу.

На гэты раз сталіцай святкавання Дня пісьменства стаў старажытны Полацк – калыска нашай дзяржаўнасці. Сëлета горад адзначае 1155-годдзе. Менавіта тут нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнігу.

Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлі былі і застаюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, яго нястрымнага імкнення да свабоднага і справядлівага жыцця.

Упэўнены, што цяперашнія ўрачыстасці надоўга застануцца ў памяці і будуць натхняць нас на плëнную працу дзеля росквіту Радзімы.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця!

Аляксандр Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь