Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

    Дарагія ветэраны!

    Паважаныя суграмадзяне!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

    Гэта свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гордасці за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер прадаўжаюць дастойна ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

    Беларусь удзяляе першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў. У рэспубліцы створана надзейная сістэма бяспекі, ажыццяўляецца далейшае ўмацаванне Узброеных Сіл, удасканальваецца баявая падрыхтоўка ваеннаслужачых.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці - ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Сваёй самаадданасцю і гераізмам яны прадэманстравалі цяперашняму пакаленню салдат і афіцэраў прыклад сапраўднага патрыятызму і вернасці воінскаму абавязку.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!

    Аляксандр Лукашэнка