Віншаванне з 90-годдзем з дня ўтварэння ДТСААФ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту з 90-годдзем з дня ўтварэння ДТСААФ.

    "За амаль векавую гісторыю праз ТСААВІЯХІМ-ДТСААФ прайшлі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат, якія ўпісалі ў летапіс арганізацыі шмат памятных старонак. Выхаванцы беларускіх аэраклубаў і вучэбных цэнтраў гераічна змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, праводзілі размініраванне вызваленых тэрыторый, аднаўлялі разбураную вайной народную гаспадарку, пракладвалі дарогу ў космас", - гаворыцца ў віншаванні.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёння ДТСААФ з'яўляецца сувязным звяном паміж грамадзянскай супольнасцю і ваеннай арганізацыяй краіны. Менавіта ў яго радах моладзь не толькі атрымлівае навыкі па армейскіх спецыяльнасцях, але і вучыцца на прыкладзе старэйшых пакаленняў адказнасці за бяспеку Радзімы. Значны ўклад беларускага абароннага таварыства ў прапаганду здаровага ладу жыцця, выхаванне высакакласных прафесіяналаў, якія займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце па тэхнічных, авіяцыйных і ваенна-прыкладных відах спорту.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што арганізацыя і далей будзе дастойна выконваць ускладзеныя на яе задачы па падрыхтоўцы грамадзян да працы і абароны.