Віншаванне з 75-й гадавінай перамогі ў Курскай бітве

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Курскай вобласці Расіі Аляксандра Міхайлава, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў вобласці з 75-й гадавінай перамогі ў Курскай бітве.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта падзея перамяніла ход баявых дзеянняў і дала магчымасць пачаць стратэгічнае наступленне савецкіх войскаў.

    "Гэта бітва застанецца ў гісторыі як прыклад сапраўднай мужнасці і гераізму, сілы духу і веры ў Перамогу. Кожная пядзя курскай зямлі паліта крывёй загінулых герояў, салдат і афіцэраў розных нацыянальнасцей. Іх подзвіг вечна будзе жыць у сэрцах беларусаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што пачуццё глыбокай удзячнасці воінам-вызваліцелям, якія падаравалі людзям права на мірнае жыццё, назаўсёды аб'яднала брацкія народы Беларусі і Расіі.