Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з 30-гадовым юбілеем Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

13 верасня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з 30-гадовым юбілеем Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

"Гэта свята таленавітых і мэтанакіраваных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сёння з гонарам носяць піянерскі гальштук. Гэта памятная дата для некалькіх пакаленняў дарослых, якія захавалі самыя цёплыя ўспаміны пра школьныя гады", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя беражэ і прымнажае лепшыя традыцыі дзіцячага руху. "Тут выхоўваюцца сапраўдныя патрыёты нашай роднай Беларусі, якія заўсёды гатовы быць першымі ў вучобе, спорце, культуры і мастацтве, прыйсці на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі дзяцей і моладзі, яны могуць атрымаць якасную адукацыю, асвоіць любую прафесію. "Піянерыя вучыць рабіць першыя крокі, але толькі ад вашай настойлівасці і працавітасці залежыць поспех у будучым. Вучыцеся, сябруйце, паважайце старэйшых і беражыце нашу цудоўную Беларусь", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь