Віншаванне з 25-годдзем з дня ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад органаў фінансавых расследаванняў з 25-годдзем з дня ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што органы фінансавых расследаванняў прайшлі нялёгкі шлях станаўлення і занялі важнае месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі краіны. "Дзякуючы свайму высокаму прафесіяналізму супрацоўнікі фінансавай міліцыі ўносяць дастойны ўклад у барацьбу з правапарушэннямі, чым заслужылі павагу і ўдзячнасць у грамадстве, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівыя словы падзякі вашым ветэранам. Паказаўшы прыклад сумленнай і ўмелай работы, яны заклалі цудоўныя традыцыі, якія прадаўжаюць новыя пакаленні афіцэраў".

    "Сёння перад вамі складаная задача - знайсці баланс паміж строгім выкананнем законнасці і інтарэсамі дзелавой супольнасці. Упэўнены, вы не падведзяце і заўсёды будзеце цвёрда стаяць на варце эканамічнай стабільнасці дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.