Віншаванне Хасану Раўхані з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Ірана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Хасана Раўхані з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран.

    "Вынікі выбараў ярка пацвердзілі моцную падтрымку іранцамі Вашага прагрэсіўнага палітычнага курсу, накіраванага на кансалідацыю грамадства, рэалізацыю эканамічнага патэнцыялу краіны на карысць простых людзей, умацаванне пазіцый дзяржавы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь традыцыйна падтрымлівае імкненне Ірана да правядзення самастойнай, незалежнай унутранай і знешняй палітыкі. "Спадзяюся, што Ваша работа на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-іранскіх адносін ва ўсіх галінах, паглыбленню дружалюбных сувязей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.