Віншаванне Халіме Якаб з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Сінгапура

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Халіму Якаб з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур.

    "Упэўнены, што ўзаемадзеянне паміж Рэспублікай Беларусь і Сінгапурам у розных сферах будзе развівацца і садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі нашых краін. Спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва па напрамках, абмеркаваных у час нашай сустрэчы ў Мінску ў красавіку 2013 года", - гаворыцца ў віншаванні.