Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Хайсаму бен Тарэку аль Саіду з назначэннем на пасаду Cултана Амана

15 студзеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Хайсама бен Тарэка аль Саіда з назначэннем на пасаду Cултана Амана.

"Упэўнены, што цёплыя адносіны і змястоўны дыялог паміж Беларуссю і Аманам будуць пашырацца і ўмацоўвацца на карысць жыхароў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў новаму Cултану Амана даўгалецця і поспехаў, а народу гэтай краіны - міру і далейшага прагрэсу.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь