Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Хаге Гейнгабу з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Намібіі

4 снежня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Хаге Гейнгаба з перамогай партыі "Народная арганізацыя Паўднёва-Заходняй Афрыкі" на ўсеагульных выбарах і перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Намібіі.

"Існуючая падтрымка вашай кандыдатуры сведчыць аб правільнасці курсу на ўмацаванне дзяржавы і мабілізацыю грамадства для вырашэння актуальных сацыяльна-эканамічных задач", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у больш дынамічным развіцці супрацоўніцтва з Намібіяй, максімальна эфектыўнай рэалізацыі існуючага патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь