Віншаванне Хабібу і Абдулманапу Нурмагамедавым з перамогай на турніры UFC 229

    З бліскучай перамогай Хабіба Нурмагамедава пасля бою на турніры Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) 229 павіншаваў Прэзідэнт Беларусі, адзначыўшы, што ў нашай краіне ўважліва сачылі і радаваліся гэтаму поспеху.

    Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні і Абдулманапу Нурмагамедаву, бацьку і трэнеру Хабіба Нурмагамедава, асабліва падкрэсліўшы, што такім сынам і выхаванцам можа з поўным правам ганарыцца бацька і ўся Расія.