Віншаванне Вярхоўнаму правіцелю Малайзіі, султану Паханга Абдуле Рыаятуддзіну Аль-Мустафе Білаху
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста
павіншаваў Вярхоўнага правіцеля Малайзіі, султана Паханга Абдулу
Рыаятуддзіна Аль-Мустафу Білаха з Нацыянальным Днём Малайзіі.
"Пацвярджаю
імкненне Беларусі да пашырэння адносін з вашай краінай на прынцыпах
дружбы, даверу і ўзаемнай выгады", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вярхоўнаму правіцелю Малайзіі добрага здароўя і шчасця, а народу гэтай краіны - міру і поспехаў.