Віншаванне Віктару Дробышу з 50-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Віктара Дробыша з 50-годдзем.

    "Дзякуючы сваёй карпатлівай працы, адказнаму стаўленню да справы вы занялі дастойнае месца на сучаснай расійскай эстрадзе і заслужылі павагу сярод прафесіяналаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы асабліва ўпамянуў аб дзейнасці Віктара Дробыша па падтрымцы маладых талентаў. "На роднай беларускай зямлі Вас добра ведаюць і з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.