Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам

8 красавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта адно з самых старажытных і важных яўрэйскіх свят больш як тры тысячагоддзі з'яўляецца сімвалам імкнення да свабоды, сцвярджае права народаў самастойна выбіраць свой шлях.

"Гэтыя базавыя каштоўнасці маюць агульначалавечае значэнне і нагадваюць усяму свету, што людзі, якія поўныя веры і не губляюць надзеі, пераадолеюць любыя цяжкасці і знойдуць сваю запаветную зямлю", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэтыя радасныя вясеннія дні сталі для вернікаў часам вернасці традыцыям і абнавілі ў душах самыя светлыя мары.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь