Віншаванне Уэлі Маўрэру з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уэлі Маўрэра з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі.

    "Спадзяюся, што Ваша дзейнасць будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню дружалюбных адносін і плённага ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй на карысць нашых краін і народаў, а таксама ў мэтах умацавання бяспекі ў Еўропе", - гаворыцца ў віншаванні.