Віншаванне ўдзельнікам IX Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў IX Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета з адкрыццём форуму.

    "Беларускі народ па праву ганарыцца сваёй старажытнай і багатай музычнай спадчынай і нацыянальнымі творчымі школамі. Сярод нашых землякоў нямала выдатных кампазітараў і выканаўцаў, чый талент заваяваў міжнароднае прызнанне", - гаворыцца ў віншаванні.

    На думку Прэзідэнта, той факт, што форум, які мае імя маэстра Юрыя Башмета, атрымаў пастаянную прапіску на беларускай зямлі, з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем вялікага аўтарытэту Беларусі ў музычным свеце.

    "З кожным годам фестываль прымнажае свае выдатныя традыцыі, выконваючы важную місію захавання высокай культуры і падтрымкі таленавітай моладзі. І на гэты раз яго праграма, якая ўключае ў сябе выступленні праслаўленых майстроў і ярка заявіўшых аб сабе маладых музыкантаў з розных краін, падорыць паклоннікам класікі цудоўнае творчае свята, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што гэты фестываль стане для яго ўдзельнікаў і гасцей часам незабыўных адкрыццяў і цікавых сустрэч, паслужыць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі".