Віншаванне ўдзельнікам III з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з адкрыццём III з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" яго ўдзельнікаў.

    "Лепшыя ўзоры літаратуры, праўдзівае, пранікнёнае слова творцаў заўсёды фарміравалі этычныя і эстэтычныя ідэалы, служылі станаўленню грамадства, умацаванню высокіх маральных прынцыпаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Важна, што нашы сучаснікі захоўваюць паважлівае стаўленне да кнігі, бачаць у ёй крыніцу мудрасці і ведаў".

    Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што літаратары творчым дарам, актыўнай грамадскай пазіцыяй здольны ўнесці вялікі ўклад у справу асветы, патрыятычнае выхаванне моладзі, пашырэнне міжнародных культурных сувязей.