Віншаванне ў адрас Прэзідыума Нацыянальнага Савета і Канцылярыі Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў віншаванне з Нацыянальным святам у адрас Прэзідыума Нацыянальнага Савета і Канцылярыі Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў актывізацыю адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй і выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі будзе забяспечана далейшае пашырэнне беларуска-аўстрыйскага дыялогу ва ўсіх галінах.