Віншаванне тэнісістцы Арыне Сабаленка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў тэнісістку Арыну Сабаленка з перамогай на турніры ў горадзе Доха.

    "Віншую цябе з заваяваннем першага ў новым сезоне трафея на турніры WTA. Яркі поспех у Досе - гэта вынік нязломнага спартыўнага характару і сілы духу. Сваёй прыгожай гульнёй ты падарыла сапраўднае свята ўсім беларускім балельшчыкам", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Чакаем новых упэўненых перамог. Мы ў цябе верым!" - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.