Віншаванне Святлане Саханенка з заваяваннем другога тытула пераможцы Паралімпіяды

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Святлану Саханенка з заваяваннем другога тытула пераможцы Паралімпіяды.

    "Гэта яркае дасягненне, якое замацоўвае твае пазіцыі ў якасці лідара беларускіх паралімпійцаў і яшчэ вышэй узнімае планку нашых вынікаў на галоўных стартах чатырохгоддзя", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт выказаў удзячнасць спартсменцы за працу і перамогу, а таксама пажадаў ёй і ўсёй камандзе ўдачы і новых поспехаў у Пхёнчхане.