Віншаванне супрацоўнікам і валанцёрам Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа з 95-годдзем з дня яго заснавання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і валанцёраў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа з 95-годдзем з дня яго заснавання.

    "За гэтыя гады ваша арганізацыя стала надзейным памочнікам дзяржавы ў вырашэнні медыка-сацыяльных і гуманітарных праблем, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы паставілі перад сабой высакародную задачу - працаваць у інтарэсах сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян. Клопат аб чалавеку, ахова яго жыцця, здароўя і годнасці сталі для вас галоўнымі прыярытэтамі".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўваюць таксама намаганні па прапагандзе здаровага ладу жыцця і навучанню насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі.