Віншаванне Стэва Пендароўскі з выбраннем Прэзідэнтам Паўночнай Македоніі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Стэва Пендароўскі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Паўночная Македонія.

    "Спадзяюся на далейшае паглыбленне заснаваных на ўзаемным даверы і павазе традыцыйна дружалюбных сувязей паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі разлічваюць на плённае гандлёвае супрацоўніцтва з Паўночнай Македоніяй, пашырэнне кантактаў у сферах адукацыі, турызму і навукі, развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, а таксама на падтрымку ў міжнародных арганізацыях.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Стэва Пендароўскі паспяховай і плённай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Паўночнай Македоніі - міру і дабрабыту.