Віншаванне Старшыні Выканаўчага камітэта СНД Сяргею Лебедзеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем Старшыню Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргея Лебедзева.

    "Ваша шматгадовая дзейнасць на пасадзе выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў характарызуецца пастаяннай накіраванасцю на ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў у рамках Садружнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ўласцівыя Сяргею Лебедзеву высокія прафесійныя якасці і багацейшы вопыт будуць і ў далейшым садзейнічаць узаемадзеянню дзяржаў - удзельніц СНД у духу дружбы, узаемаразумення і канструктыўнага партнёрства.