Віншаванне Старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціну Сукалу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціна Сукалу з 75-годдзем.

    "Ваша добрасумленная, плённая праца - прыклад шчырага служэння свайму народу. Вас ведаюць як прынцыповага і адданага справе кіраўніка, чалавека з высокай унутранай культурай", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Валянцін Сукала, узначальваючы больш як 20 гадоў Вярхоўны Суд рэспублікі, унёс вялікі ўклад у станаўленне і рэфармаванне айчыннай судовай сістэмы і сёння з гонарам прадаўжае выконваць адказную работу па забеспячэнні вяршэнства закону, надзейнай абароне інтарэсаў беларускіх грамадзян і дзяржавы.

    "Упэўнены, што Вашы прафесійныя навыкі, энергія і заслужаны аўтарытэт будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню стабільнасці і правапарадку ў грамадстве", - падкрэсліў Прэзідэнт.