Віншаванне Старшыні ЦК КПРФ Генадзю Зюганаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Генадзя Зюганава з 75-годдзем.

    "Вы з'яўляецеся адным з яркіх і найбольш вядомых палітыкаў сучаснай Расіі. Дзякуючы Вашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі і настойлівасці Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі на працягу многіх гадоў упэўнена захоўвае свае аўтарытэт і ўплыў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць прафесіяналізм і значны асабісты ўклад Генадзя Зюганава ва ўмацаванне шматпланавых беларуска-расійскіх адносін. "Перакананы, што Вы і ў далейшым застаняцеся паслядоўным прыхільнікам развіцця інтэграцыйных працэсаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Зюганаву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.