Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка

7 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка.

"Ваш жыццёвы шлях непарыўна звязаны з беззапаветным служэннем грамадскім інтарэсам. Самааддача, прафесіяналізм, уменне канструктыўна вырашаць стратэгічныя задачы характарызуюць Вас як паспяховага кіраўніка дзяржаўнага маштабу", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Валянціны Мацвіенка ў эфектыўнае развіццё беларуска-расійскіх сувязей, паглыбленне саюзнай інтэграцыі, умацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка пажадаў ёй здароўя, энергіі і далейшай плённай дзейнасці на адказнай пасадзе.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь