Віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну з традыцыйным Святам Вясны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і ўсіх грамадзян дружалюбнага Кітая з традыцыйным Святам Вясны.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокае перакананне, што беларуска-кітайскае супрацоўніцтва, якое мае статус усебаковага стратэгічнага партнёрства, будзе і далей паспяхова развівацца і прынясе новыя значныя вынікі.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Сі Цзіньпіну здароўя і шчасця, а ўсяму кітайскаму народу - міру, дабрабыту і працвітання.