Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

1 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння КНР.

"Пад вашым кіраўніцтвам Кітай упэўнена рухаецца да пабудовы "грамадства сярэдняга дастатку" і ўсебакова мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы. Дзякуючы адзінству кіраўніцтва краіны і кітайскага народа дасягнуты ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковыя адносіны бесперапынна развіваюцца "ў духу жалезнага братэрства і ўсепагоднай дружбы". "Мінск і Пекін паслядоўна нарошчваюць стратэгічнае партнёрства, рэалізуюць маштабныя сумесныя праекты ў эканамічнай, інавацыйнай і гуманітарнай галінах", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь даражыць дружбай, праверанай выпрабаваннямі, заснаванай на даверы і ўзаемаразуменні. "Перакананы, што разам мы зможам забяспечыць далейшае ўмацаванне змястоўнага дыялогу і плённага ўзаемадзеяння на карысць нашых краін", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а кітайскаму народу - міру, дабра і працвітання.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь