Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

15 чэрвеня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.

"З цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы, высока цаню разуменне і давер паміж намі. Шчыра ўдзячны вам за асаблівую ўвагу, якую вы пастаянна ўдзяляеце ўмацаванню дружалюбных сувязей паміж нашымі краінамі. Пры вашым асабістым садзейнічанні беларуска-кітайскія адносіны выйшлі на найвышэйшы ўзровень і прадаўжаюць набываць новыя абрысы, напаўняючыся ўзаемавыгаднымі праектамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь была і застаецца ўсепагодным сябрам Кітайскай Народнай Рэспублікі. "Мы радуемся выдатным поспехам кітайскага народа, актыўна падтрымліваем пашырэнне ініцыятыў Пекіна, якія служаць інтарэсам усёй сусветнай супольнасці", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшай плённай працы ў імя ўстойлівага развіцця і працвітання Кітая.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь